Іван Эйсмант пра трагедыю, якая закранула яго сям'ю

22 марта 2021
Хатынь сёння стала месцам людскага патоку ў памяць аб вялікай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года вёска разам з жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. І сёння з  раніцы ў мемарыяльным комплексе гучала жалобная малітва. Той жа вуліцай, якая памятае страшныя падзеі ваенных гадоў, прайшлі дзеці, дарослыя, старыя, каб ушанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.