Мытныя органы Беларусі з 1 студзеня ў пунктах пропуску будуць здзяйсняць памежны кантроль

28 декабря 2018

Указ аб аптымізацыі дзейнасці падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пакуль гэта закране грузавы аўтадарожны пераход "Казловічы" на мяжы з Польшчай, а таксама два чыгуначныя - "Гудагай" на станцыі "Маладзечна" на мяжы з Літвой і "Бігосава" на станцыі "Полацк" на мяжы з Латвіяй. Меры накіраваныя таксама на ўкараненне прынцыпу аднаго акна і скарачэнне часу кантрольных працэдур.