Сотні работнікаў сферы грамадскага харчавання выйшлі на галоўны праспект Буэнас-Айрэса. Згодна з умовамі спаборніцтваў, яны павінны былі як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паўтара кіламетра, не расплюхаўшы ні кроплі са шклянак і бутэлек з напоямі, якія стаялі на падносах. Пераможцу - 12 тысяч долараў.














