Фестываль "Башкартастан гасцінны" пройдзе ў Мінску

8 февраля 2024

Культурны тэлепорт на 2 тысячы кіламетраў - фестываль "Башкартастан гасцінны" пройдзе ў Мінску. Турыстычны патэнцыял прэзентуюць на пляцоўцы каля гарадской ратушы. У пятніцу, 9 лютага, там разгорнецца кірмаш-выстава і фальклорна-тэатралізаваны інтэрактыў. У праграме запланаваны таксама выступленні вядомых артыстаў Башкірыі, чайная цырымонія і гастрафэст.

У Мінску замежная дэлегацыя будзе працаваць тры дні, у тым ліку і ў рамках бізнес-форуму "Беларусь - Башкартастан". Гэта свайго роду візіт у адказ. Актыўнае ўзаемадзеянне паміж нашымі сталіцамі пачалося яшчэ летась, калі Уфа прымала X Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі.