Сыраробы з усёй рэспублікі сабраліся пад Мінскам на першы сырны фестываль

15 июня 2013
Сырныя дэлікатэсы паспрабавала і Надзея Сербіненка.

Беларусь уваходзіць у пяцёрку вядучых экспарцёраў малочнай прадукцыі ў свеце і знаходзіцца ў адным шэрагу з такімі волатамі, як Швейцарыя, Францыя і Галандыя. Мы таксама можам ганарыцца традыцыямі сыраварэння. Дарэчы, сучасныя вытворцы пра гэта не забываюць і выкарыстоўваюць даўнія, але правераныя рэцэпты.


У вёсцы Азярцо на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту адкрыты 7 тэматычных зон, тры з якіх - дэгустацыйныя. 6 найбуйнейшых малочных вытворцаў краіны частуюць найсмачнейшым сырам. Назвы лашчаць слых: Альпенталь, Візенланд, Тызенгаўз, Пармезан голд і Ракфорці. Дарэчы, усе сыры на фестывалі можна набыць па цэнах завода-вытворца.


Дарослых і дзяцей забаўлялі віктарынамі і конкурсамі з абавязковымі прызамі. Сюрпрызам для гасцей у жоўтым стане магчымасць удзелу ў здымках першага ў свеце кліпа Жывы сыр. Любы можа стаць часткай вясёлай і дружнай сырнай кампаніі. Трэба вывучыць толькі некалькі танцавальных крокаў. А для самых маленькіх гасцей арганізавана дзіцячая пляцоўка. Жанглёры і аквагрымёры - у праграме фестывалю.


Арганізатары першага сырнага фестывалю ўпэўненыя, што форум у наступным годзе набудзе яшчэ большы размах.