Свой выбар на датэрміновым галасаванні зрабіла Надзея Скардзіна

7 октября 2015

Адны з самых адказных выбаршчыкаў, як паказвае практыка, гэта спартсмены. Спаборніцтвы прадугледжваюць пастаянныя раз'езды, але шанц прыйсці на ўчастак не прапускае ніхто. А гнуткі графік дазваляе прагаласаваць датэрмінова. Сёння свой выбар зрабіла і бронзавы прызёр Алімпіяды ў Сочы Надзея Скардзіна.