Своечасова навесці парадак на месцах адпачынку

30 апреля 2015

Прыемна адпачыць на чыстых пляжах і паплаваць у празрыстай вадзе. Усё гэта магчыма, калі своечасова навесці парадак на месцах адпачынку. Пляжны сезон набліжаецца, таму работы па прыбіранні тэрыторыі ўжо пачаліся. Трэба ачысціць берагавую лінію, адрамантаваць пляжнае абсталяванне і пачысціць вадаемы.

Антаніна Станкевіч працягне тэму.

Хоць вада яшчэ халодная, а таму масавага наплыву гасцей чакаць пакуль не варта, усё ж на гэтым пляжы іх гатовыя сустрэць хоць заўтра. Засталіся хіба што штрыхі – дабудаваць альтанкі, паставіць яшчэ некалькі мангалаў. Адным словам, работы на дзень-другі.

У астатнім берагавая лінія прыемна ўражвае чысцінёй. Дно вадаёма, запэўніваюць мясцовыя гаспадары, такое ж чыстае і бяспечнае. Каб месца адпачынку гэтак жа выглядала на працягу ўсяго сезона, адпаведныя службы праводзяць рэйды.

У навядзенні парадку ўдзельнічаюць і дарожныя службы - за імі пад’язныя шляхі, і камунальныя - яны прыбіраюць тэрыторыю. Да агульнай справы ачысткі вадаёмаў і пляжаў вобласці далучыліся ў гэтыя дні нават паляўнічыя і рыбакі.

Пустыя бутэлькі, пакеты, абгорткі ад цукерак – пасля зімы кантэйнеры са смеццем запаўняюцца хутка.

Падрыхтаваць усе пляжы цэнтральнага рэгіёна адпаведныя службы павінны за тыдзень-другі, каб адкрыць купальны сезон своечасова.