У Шчучынскай раённай бальніцы адкрылася сучаснае гінекалагічнае аддзяленне

13 марта 2020
Высокакваліфікаваная медыцынская дапамога ў невялікіх райцэнтрах.  У Шчучынскай раённай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрылася сучаснае гінекалагічнае аддзяленне. На капрамонт спатрэбілася ўсяго два месяцы. З'явіліся прасторныя палаты для пацыентаў і пакоі адпачынку для персаналу. Закуплена сучаснае абсталяванне, абсталяваны новы аперацыйны блок. На ўсе працы выдаткавана парадку 90 тысяч рублёў.

Зараз у аддзяленні могуць аказаць усю неабходную экстранную дапамогу. А пры неабходнасці нават прыняць роды.