С. Ціханоўская пакінула Беларусь

11 августа 2020
Як нам паведамілі ў Дзяржаўным пагранкамітэце, сёння  экс-кандыдат у Прэзідэнты Святлана Ціханоўская пакінула межы Беларусі і выехала праз пункт пропуску "Катлоўка" ў 3:30 раніцы. Паводле звестак яе даверанай асобы, зараз яна знаходзіцца ў Літве. У Ціханоўскай былі неабходныя для выезду дакументы. Мы сочым за развіццём падзей.