Суд за віртуальную абразу

13 августа 2013
Напярэдадні адбыўся суд над мінчанінам, які ў маі абразіў работнікаў міліцыі. Пад артыкулам аб узнагароджанні лепшых па прафесіі супрацоўнікаў МУС на адным з папулярных сайтаў карыстальнік Сеткі негатыўна выказаўся аб некампетэнцыі людзей у пагонах. Супрацоўнікі ўпраўлення вылічылі зламысніка на працягу месяца. І пасля правядзення праверак падазроны апынуўся на лаве падсудных. Асуджаным аказаўся 35-гадовы загадчык літаратурна-драматычнай часткі аднаго са сталічных тэатраў.


Гэты працэс стаў юрыдычным прэцэдэнтам - у Беларусі ўпершыню рэальна асуджаны чалавек за правапарушэнне ў Сетцы. Сваю віну асуджаны так і не прызнаў, адзначыўшы, што вялікую частку абраз ён выкарыстоўваае ў паўсядзённым жыцці. Прабачэнні маці загінуўшага міліцыянера ён таксама не прынёс.