Суд вынес прысуд экс-дырэктару Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў

23 апреля 2018

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд экс-дырэктару Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. Віталя Грышанава прызналі вінаватым у атрыманні хабару і прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яму забаронена займаць пэўныя пасады на працягу 5 гадоў.

Паводле звестак следства, вытворца ветэрынарных прэпаратаў і кармавых дабавак пастаўляў прадукцыю, за якую ў Барысаўскага хлебакамбіната ўтварыўся доўг. Каб ад дзяржпрадпрыемства хутчэй паступілі выплаты, былому дырэктару далі хабар - 2700 долараў.