Суд Маладзечанскага раёна вынес прыгавор двум настаўнікам па справе аб гібелі 13-гадовай школьніцы

12 июля 2017

Суд Маладзечанскага раёна вынес прыгавор двум настаўнікам па справе аб гібелі 13-гадовай школьніцы падчас уборкі бульбы. Яны прызнаныя вінаватымі ў неналежным выкананні абавязкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзіцяці. Прыгавор - 2 гады абмежавання волі, штраф дзве тысячы трыста рублёў рублёў і забарона займаць пасады, звязаныя з гарантаваннем бяспекі жыцця і здароўя дзяцей на два гады.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў верасні мінулага года падчас сельгаспрац. Вучаніца восьмага класа трапіла пад колы грузавіка. Дзяўчынка памёрла. У снежні мінулага года адбыўся суд. Ён прыгаварыў да трох гадоў хіміі вадзіцеля МАЗа.

Прыгавор яшчэ не ўступіў у законную сілу. І ў бакоў ёсць 10 дзён на яго абскарджанне.