Суботнік у Мінску: хто і чаму вырашыў падтрымаць экаэстафету?

15 октября 2022
Гарадскі суботнік у беларускай сталіцы 15 кастрычніка аб'яднаў больш чым 30 тысяч мінчан. Моладзь, дэпутаты, сем'і, працоўныя калектывы аднаўлялі газоны, высаджвалі дрэвы, кусты. Змяніўся кожны раён горада. 

Расказвае Алена Вітко.

Гарадскі суботнік запомніцца не толькі маштабам, але і крэатывам. Школьнікі ў Цэнтральным раёне, напрыклад, уборку лістоты сумясцілі з віктарынай па правілах бяспекі. А ў Ленінскім пад народныя матывы сартавалі смецце і высаджвалі дрэвы.

Да чыстай ініцыятывы далучыліся сем'і і працоўныя калектывы. Ахвотна экаэстафету падтрымала моладзь. Алею сяброўства заклалі ў БДУФК - вечназялёныя туі высадзілі беларускія і ўзбекскія студэнты.

Марафон па азеляненні

Зялёная карта Мінска прыкметна павялічылася. Саджанцы ўкараніліся ў дварах і парках. Асабліва змяніўся прыдарожны ландшафт. 

На азеляненне кальцавой зараз акцэнт кропкавы. На ўчастку каля вуліцы Байкальскай, напрыклад, сёння выраслі паўтысячы дэкаратыўных кустоў. Усяго ж ўздоўж МКАД восенню сталічныя азеляняльнікі высадзяць каля сотні тысяч раслін.

Толькі ў Заводскім раёне сталіцы ў рамках месяца па навядзенні парадку "прапішуцца" больш за 7 тысяч дрэў і кустоў. 

Праект "Зялёны двор разам!" прымае заяўкі

Разнастаіць сталічны краявід і дадаць утульнасці гораду можа кожны. Прычым, не толькі падчас суботнікаў. Заяўкі мінчан прымае праект "Зялёны двор разам!". Ужо змяніліся больш чым 1200 прыдамавых тэрыторый, а гэта плюс 280 тысяч раслін.