У Беларусі пачасціліся выпадкі нашэсця ос

8 августа 2019

Небяспечныя насякомыя турбуюць гараджан і атакуюць пчальнікі. Штодня ў МНС паступае некалькі дзясяткаў запытаў на ліквідацыю асіных гнёздаў. Знаходзяць няпрошаных суседзяў на балконах, дахах, верандах. Пчаляры таксама б'юць трывогу: з-за нізкіх тэмператур ураджай, напрыклад, ліпавага мёда параўнальна невялікі. Колькі салодкага бурштыну збяруць у гэтым сезоне і як анамальнае надвор'е ўплывае на насякомых - на ланцужок эка-сістэмы зірнула Юлія Токар.