Студэнты БДМУ выстройваюцца ў чаргу па прышчэпку ад COVID-19

23 сентября 2021
Чарга па прышчэпку супраць COVID-19! Такая карціна сёння  ў інтэрнаце № 6 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У студэнтаў - сапраўдны ажыятаж. Пункт вакцынацыі там адкрыўся два дні назад. Прышчапляюць "Спадарожнікам Лайт" і кітайскім прэпаратам. Пры сабе студэнтам трэба мець толькі пашпарт. Запісвацца папярэдне не трэба. Перш чым увесці вакцыну, кожнаму вымяраюць тэмпературу і сатурацыю. Усяго ж, як адзначыў сёння рэктар, па ВНУ ўжо прышчэпленыя больш за 35 студэнтаў.

Прышчапляюць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў. Сярод апошніх, дарэчы, ужо вакцынаваны каля 50 %. Што датычыцца навучання, эпідабстаноўка не змяняе фармат правядзення пар. На дыстанцыйнае ў медзе пакуль пераходзіць не плануюць.