Студэнтаў і выкладчыкаў аб'яднала зімовае свята "Лядовая феерыя"

26 января 2017

Неонавы паказ, канфеці-шоу і дыскатэка на лёдзе. Больш за дзве сотні студэнтаў і выкладчыкаў аб'яднала зімовае свята «Лядовая феерыя». На катку ля Палацу спорту, дарэчы, уваход для студэнтаў быў бясплатным, такім чынам разам адсвяткавалі завяршэнне зімовых іспытаў і нават падпісалі сімвалічную заліковую кніжку. Яна павінна стаць сімвалам добрай вучобы.

Сяргей Клішэвіч, выконваючы абавязкі першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ:

"Самая галоўная задача наша была - падзякаваць студэнтам - лідарам, актывістам, якія актыўна прымалі ўдзел не толькі ў жыцці ўніверсітэта, але і ў жыцці нашага горада. Моладзь сюды прыходзіць, моладзі гэта цікава. Мы і далей будзем прадаўжаць гэта рабіць".

Свята ладзяць ужо другі раз. Падчас лядовай дыскатэкі таксама праводзяць гульні і конкурсы, а самыя актыўныя студэнты атрымліваюць памятныя прызы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя