Сёлета ў "Вялікім камені" пачнецца будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала

3 января 2020
Будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала пачнецца сёлета на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у Смалявіцкім раёне. Ён стане часткай існуючага лагістычнага хаба  і задзейнічаны будзе для транспарціроўкі буйнагабарытных грузаў. Плануецца, што ўжо ў 2022 новая чыгунка звяжа Мінск і аэрапорт,  пройдзе праз індустрыяльны парк.

Вольга Рудая, прэс-сакратар адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Доўгатэрміновы праект - гэта будаўніцтва чыгункі, якая звяжа наш парк, чыгуначны вакзал у Мінску і аэрапорт. Гэта будзе камфортны  і хуткі спосаб дабрацца ў наш парк - усяго за паўгадзіны. Мы развіваем усю інфраструктуру, каб у парку было камфортна жыць і працаваць, бо, па сутнасці, гэта новы горад-спадарожнік Мінска, усе перадумовы для гэтага ёсць".

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістравана 60 рэзідэнтаў

Зараз у індустрыяльным парку зарэгістравана каля 60 рэзідэнтаў. Гэта кампаніі з Кітая, Расіі, Беларусі і Заходняй Еўропы. Ужо 6 прадпрыемстваў пачалі выпускаць сваю прадукцыю. Не менш за 30 прадпрыемстваў таксама запусцяць вытворчасць у новым годзе.