У Грэцыі - самы вялікі дзярждоўг у Еўропе

25 апреля 2018

Такія звесткі апублікавала статыстычная служба Еўрасаюза. Па стане на чацвёрты квартал мінулага года дзярждоўг Грэцыі склаў 178,6% ВУП. Следам за ёй у спісе Італія і Партугалія. Вялікую запазычанасць таксама маюць Бельгія, Іспанія і Францыя. А самы маленькі дзярждоўг у Эстоніі - усяго 9% ВУП.