Страсная пятніца - самы журботны дзень у каталіцкім календары

29 марта 2024

Самы журботны дзень у каталіцкім календары. Сёння - Вялікая пятніца. Вернікі ўспамінаюць пакуты на крыжы і смерць Хрыста. Гэта адзіны дзень у годзе, калі ў касцёлах не праводзіцца Эўхарыстыя. Вернікі і ксяндзы пройдуць Крыжовым шляхам. Так, у думках адновяць пакуты Бога...

Далучыцца праз экраны тэлевізараў да Крыжавога шляху змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3". Сёння ў 23:55 па мінскім часе - трансляцыя з рымскага Калізея. Страсная пятніца з удзелам Папы Францыска.

Галоўную падзею хрысціянскага свету сустрэнем на галоўным тэлеканале медыяхолдынга. Велікоднае Набажэнства - традыцыйна ў прамым эфіры "Беларусь 1". Заўтра трансляцыя з Мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі - у 21:45.

Блаславенне "Граду і Свету" з Ватыкана пакажам у дзень Уваскрэсення Хрыстовага, 31 сакавіка, на "Беларусь 3" у 16:35 па мінскім часе - Велікоднае Пасланне.