Краіны СНД гатовыя разам змагацца са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій

5 апреля 2013

Краіны СНД фарміруюць адзіную адукацыйную прастору і гатовыя разам змагацца са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. У гэтыя хвіліны ў Ташкенце праходзіць пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін Садружнасці пад старшынствам Беларусі. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркоўваюць пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў палітыцы, эканоміцы і гуманітарнай сферы. Шэраг дакументаў закранае інтарэсы шматлікіх грамадзян, як, напрыклад, узаемнае прызнанне дыпламоў аб вышэйшай адукацыі.


Сёння таксама прапанавалі аб'явіць 2014 Годам турызму ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта дапаможа ўмацаваць гуманітарныя сувязі паміж краінамі і станоўча адбіцца на эканоміцы.