Сталіцу і вобласць чакае значнае пахаладанне

8 ноября 2016

Зіма абганяе восень. На гэтым тыдні сталіцу і вобласць чакае значнае пахаладанне. Сярэдняя тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. У начныя гадзіны тэмпература апусціцца да мінус 7, днём – да мінус 4. Не абыдзецца і без ападкаў - мокры снег і дождж захаваюцца да выхадных. А потым прыйдуць яшчэ больш халодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Начная тэмпература ў пятніцу – да мінус 13 градусаў.

Сітуацыю на дарогах ускладняе галалёдзіца. Вадзіцелям трэба быць вельмі ўважлівымі: выбіраць бяспечны хуткасны рэжым і пазбягаць рэзкіх манеўраў.