Сталіца працягвае падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

9 августа 2018

Завяршаюцца работы на спартыўных і сацыяльных аб'ектах, якія прымуць спартсменаў і балельшчыкаў. У верасні на вуліцы Зыбіцкай адкрыецца гатэль узроўню 4 зоркі, а ў снежні завершацца работы ў самым вялікім інтэрнаце - у студэнцкай вёсцы. Там змогуць размясціцца каля 2 тысяч чалавек.

Нагадаю, у правядзенні II Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны 11 спартыўных аб'ектаў сталіцы, а таксама вяслярны канал пад Заслаўем.