Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе дзяжурыць раніцай ля школ

1 сентября 2016

Самае галоўнае ў школьны сезон - гарантаваць дзецям бяспечную прастору! У першую дэкаду верасня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе дзяжурыць раніцай ля школ. З 7:30 да 8:15 пад узмоцнены кантроль трапяць самі навучальныя ўстановы, а таксама цэнтры пазашкольнай работы, прыпынкі грамадскага транспарту. Павышаная ўвага ДАІ да дзяцей звязана, у тым ліку, і са статыстыкай. З пачатку года ў Мінску здарылася 25 ДТЗ з удзелам школьнікаў ва ўзросце да 16 гадоў, у выніку якіх адзін загінуў, 24 атрымалі траўмы.