Як беларусы адзначылі Дзень Незалежнасці - самыя яркія моманты

3 июля 2023

Беларусь незалежная, моладзевая, музычная і спартыўная. Такая розная, але аб'яднаная адным вялікім і такім значным для кожнага святам. У кагосьці ён выклікаў слёзы ад болю, што прыйшлося перажыць нашаму народу ў гады вайны. У іншых - усмешкі і радасць ад таго, што сёння  мы можам жыць пад чыстым мірным небам. За што чарговы раз гаворым нашым героям дзякуй.

Каб перадаць усю атмасферу тым, хто ўвесь дзень сачыў за святам з нашым інфармацыйным каналам, карэспандэнты АТН працавалі па ўсім Мінску. Самае яркае сабрала Вікторыя Радзевіч.