Сталічная аўтаінспекцыя рыхтуе мінскіх школьнікаў да веласезона

26 февраля 2020
Інспектары раздаюць дзецям памяткі, тлумачаць пра абавязковае выкарыстанне шлемаў і накладак, а таксама нагадваюць, як правільна перасякаць дарогу. Арганізуюць і фігурныя заезды з перашкодамі для паляпшэння навыкаў кіравання. 

Вучняў праверылі і на веданне правіл дарожнага руху. З дапамогай інспектараў  школьнікі прайшлі камп'ютарны тэст.