Стаўка на новыя кірункі ў падрыхтоўцы праваахоўнікаў

2 марта 2021
З годнасцю выконваць пастаўленыя задачы, служыць 24 на 7 і быць гатовымі да самаахвяравання. Планка для супрацоўнікаў МУС - высокая. А таму падрыхтоўцы кадраў у ведамстве - самая пільная ўвага. Вядучую ролю тут адыгрывае Акадэмія МУС.

Галоўнае адрозненне навучальнай установы - спалучэнне тэорыі з практыкай. Гэта дае добры вынік. Ды і абітурыенты ў ВНУ адбіраюцца са знакам якасці. Падрыхтоўка кадраў, акрамя інтарэсаў Міністэрства ўнутраных спраў, тут ажыццяўляецца для Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Следчага камітэта, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Міністэрства абароны. Сярод актуальных задач - інфармацыйнае супрацьборства, камп'ютарная разведка і шэраг пытанняў, звязаных з развіццём тэхнікі. Аб гэтым сёння распавёў журналістам кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта, наведваючы напярэдадні прафесійнага свята міліцэйскую альма-матэр. Ігар Сергеенка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ і высока ацаніў магчымасці навучальнага працэсу.

За больш чым паўвекавую гісторыю ў сценах установы падрыхтавана больш за 36 тысяч спецыялістаў. Акадэміяй МУС заключана 67 міжнародных дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі з замежнымі ВНУ і арганізацыямі.