Стаўка на эканомію

20 февраля 2017

Выдаткі на аказанне камунальных паслуг у сталіцы сёлета павінны знізіцца на 10 %. Пры гэтым якасць работ выйдзе на новы ўзровень. У першую чаргу стаўка на эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў. Сёлета ў Мінску пачалі выпускаць вузкапрофільных спецыялістаў - гэта хаус-майстры, якія маюць адразу некалькі спецыяльнасцей.

Як адзначаюць камунальнікі, рэформа ў Мінску павысіла канкурэнцыю сярод клінінгавых кампаній, вырасла і якасць паслуг. Вопыт сталіцы сёлета будуць пераймаць і абласныя цэнтры.