Паэтычны марафон да 100-годдзя БДУ

6 апреля 2021
Паэтычны марафон да 100-годдзя ВНУ. Абітурыенты, студэнты, супрацоўнікі і выпускнікі розных гадоў могуць  павіншаваць Белдзяржуніверсітэт у фармаце  відэапаштовак. Для гэтага неабходна прачытаць на камеру верш, прысвечаны БДУ, уласнага складання або ўжо напісаны. 

Анастасія Еўтушкевіч, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ: "На сайце БДУ, на сайце філалагічнага факультэта, ёсць пост, дзе напісаная ўся падрабязная інфармацыя і таксама прымацаваная Google-форма, там ёсць пошта, на якой можна задаваць пытанні. Мы праводзім здымку самі, тыя, хто знаходзіцца ў горадзе Мінску, узгадняем дату, час, самі праводзім мантаж. Тыя, хто знаходзіцца за мяжой або ў аддаленых кутках Беларусі, мы чакаем вашы відэаролікі".

Паэтычныя ролікі размесцяць у сацыяльных сетках і будуць трансляваць да кастрычніка, калі і адбудзецца кульмінацыя святкавання векавога юбілею ВНУ.