Сталі вядомыя імёны ўладальнікаў Дзяржаўных прэмій за 2012 год

9 сентября 2013

Традыцыйна ўзнагарод удастойваюцца па тры работы з кожнай сферы, якія характарызуюцца навуковай навізной і маюць значную эканамічную эфектыўнасць або сацыяльную значнасць для краіны, а таксама атрымалі шырокае прызнанне за мяжой.

Беларускімі навукоўцамі Міхаілам Арцем'евым, Анатолем Лесніковічам і Алегам Івашкевічам упершыню сінтэзаваныя больш за 100 новых злучэнняў, якія знайшлі прымяненне ў розных галінах розных краін свету. Іх цыкл работ - вялізны прарыў за 35-гадовы перыяд даследаванняў.

За распрацоўку ўнікальных галаграфічных тэхналогій удастоеная яшчэ адна група навукоўцаў. Леанід Танін, Пётр Майсеенка і Мікалай Макарэвіч распрацавалі надзейныя сродкі абароны ад падроблівання каштоўных папер.

Дзяржпрэміі ўдастоеныя і аўтары спецыяльных колавых шасі і цягачоў, якія істотна перавышаюць па сваіх характарыстыках машыны папярэдняга пакалення - Андрэй Галавач, Юрый Нікалаеў і Яўген Гарко.

Дзяржпрэміяй у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры адзначаны спектакль Пінская шляхта паводле п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Прэмія прысуджана народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, мастаку-пастаноўшчыку Вользе Мацкевіч і кампазітару Андрэю Зубрычу.

За выдатныя дасягненні вакальнага і выканальніцкага майстэрства Дзяржпрэміі удастоеная артыст-вакаліст - вядучы майстар сцэны Тэатра оперы і балета Беларусі Ніна Шарубіна.

Дзяржпрэміяй за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу Мінск-Арэна адзначаны аўтарскі калектыў у складзе Валерыя Куцко, Уладзіміра Будаева і Анатоля Шабаліна.