Спартыўны бязвіз стартаваў у Беларусі

4 июня 2018

Да 15 ліпеня замежнікам, якія праз нашу краіну едуць на чэмпіянат свету па футболе ў Расію, дастаткова прад'явіць пашпарт балельшчыка. Беларускія пагранічнікі атрымаюць доступ да базы даных усіх, хто купіў такія білеты, а значыць, віза для фанатаў будзе не патрэбна. Гэта датычыцца ўсіх відаў транспарту - паветранага і наземнага.

Аляксандр Мацукоў, саветнік консульска-прававога ўпраўлення галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі: "Не буду гаварыць за астатнія службы. Але мы праінфармавалі ўсе нашы пасольствы і консульствы, якія працуюць за мяжой, з мэтай прадастаўлення ўсіх неабходныя звестак замежнікам, што звяртаюцца ў нашы ўстановы. Для інфармавання аб парадку ўезду праз Беларусь далей у Расію".

Вядома, што білеты на матчы чэмпіянату свету па футболе купілі каля паўтара мільёна замежных балельшчыкаў. З іх амаль 200 тысяч пройдуць транзітам праз Беларусь.