Спартыўныя класы адкрываюцца ў школах Мінскай вобласці

2 октября 2019

Дзеці і спорт. У Крупскiм раёне у адной са школ адкрылі клас з паглыбленым вывучэннем асноў фізічнай культуры і здароўя. Дадатковыя заняткі прадугледжаны па двух вучэбных прадметах - фізкультуры і біялогіі. Праграма разлічана на два гады - для 10 і 11 класаў.

На занятках па профільных прадметах асаблівая ўвага тэорыі. Выхаванцы будуць вывучаць гісторыю і правілы розных відаў спорту, таксама пройдуць узмоцнены курс па анатоміі.

Вучні спецкласа плануюць атрымліваць вышэйшую адукацыю, звязаную з фізічным выхаваннем. У школе рыхтуюць будучых трэнераў і выкладчыкаў фізічнай культуры.