Спартыўна-аздараўленчы лагер "Зялёны бор" прымае першых наведвальнікаў

25 мая 2016

Першых наведвальнікаў прымае сёння спартыўна-аздараўленчы лагер «Зялёны бор», што ў Мінскім раёне. Ён першым у вобласці распачаў летні сезон. 260 школьнікаў сёння размясціліся ў карпусах. Тут і спартыўныя каманды – плыўцоў, гандбалістаў, фігурыстаў і баскетбалістаў. Для дзяцей на тэрыторыі санаторыя - пляцоўкі для пляжнага валейбола, басейн і стацыянарны палатачны лагер. Дарэчы, за пяць летніх змен тут адпачнуць больш за 2 тысячы школьнікаў.

Усяго ж у вобласці сёлета будуць працаваць 65 аздараўленчых лагераў. Толькі ў першую змену іх наведаюць 50 тысяч юнакоў і дзяўчат.