Спорт у задавальненне. Трэнажорныя залы пад адкрытым небам дзейнічаюць у Лагойску

2 августа 2022

Спартыўнае лета ў разгары. Інфраструктура для заняткаў вулічным спортам даступна як у буйных гарадах, так і ў невялікіх населеных пунктах. Так, у Лагойску для ўсіх ахвотнікаў  трэнажорныя залы пад адкрытым небам, скейт-парк фармату міні, варкаўт-пляцоўкі. У прадстаўнікоў жа старэйшага пакалення ёсць магчымасць займацца скандынаўскай хадзьбой, пілатэсам ці ёгай. Галоўнае, каб летні спорт для ўсіх быў у задавальненне. Спартыўны Лагойск наведала Ларыса Гулякевіч.

Свае летнія канікулы 3-класнік з Мінска Вова Грыбун праводзіць на дачы ў Лагойску. Дзядуля школьніка займаўся вольнай барацьбой, тата - вайсковец, а мама падтрымлівае спартыўю форму разам з сынам. 

Спартыўным драйвам напоўнены і заняткі летняга лагера Лагойскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. У аздараўленчай праграме загартоўванне, бег басанож, а таксама  сілавыя нагрузкі на трэнажорах - усё пад кіраўніцтвам трэнера. 

Свае рэкорды 9-гадовы Артур Мядзведзеў ставіць на трэніроўках у спартыўным лагеры. Тым больш што іх праводзіць прафесійны футбаліст Мацвей Сакалоўскі - прадстаўнік зборнай Беларусі па футболе U-17. Бацькі спартсмена - трэнеры па біятлоне, таму ўсіх сваіх чацвярых дзяцей выхоўваюць у спартыўным духу. 

Здаровым быць модна - гэта дэвіз як прафесійных спартсменаў Лагойска, так і аматараў. Тым больш што лета - самая актыўная пара года. Можна займацца ўсімі відамі спорту, а ў рукзаку змесціцца цэлая трынажорная зала. 

Пілатэс, ёга, скандынаўская хадзьба, фітнес розных кірункаў. Вялікі выбар забаў і захапленняў  для спартсменаў-аматараў старэйшага пакалення.  Але ёсць спецыяльныя рэкамендацыі: у спякоту трэніроўкі праходзяць у ранішнія гадзіны. 

Фізкультура і спорт для Алены Вітошкінай і прафесія, і хобі. Інструктар-метадыст спартыўнай школы ведае ўсё аб размеркаванні нагрузак для любога ўзросту. У свае 63  душа  кампаніі і прыклад для пераймання. 

Спортам у Лагойску захапляюцца ўсе. Прычым круглы год. Пляцоўкам пад адкрытым небам аддаюць перавагу не толькі летам. Галоўнае - жаданне быць у спартыўнай форме і бадзёрым настроі.