Спецкурсы для хатніх гадаванцаў становяцца ўсё больш папулярнымі ў Мінску

4 января 2018

Сабак вучаць абараняць гаспадара... Спецкурсы для хатніх гадаванцаў становяцца ўсё больш папулярнымі ў Мінску. Падчас заняткаў выпрацоўваюць навыкі абароны, аховы і пошуку гаспадара. Паводле слоў кінолагаў, лепш такой дрэсіроўцы паддаюцца аўчаркі. Падчас такіх курсаў сабакі становяцца не толькі паслухмянымі, але і вучацца самастойна прымаць рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях.