Спецыяльны рэпартаж "У дарогу памяці. З малітвай" глядзіце сёння ўвечар

19 мая 2015

Замест імёнаў ім давалі парадкавыя нумары і прымушалі працаваць жывымі мішэнямі. Пра беларусаў, якія загінулі ў нямецкіх канцлагерах і на палях бою, у Германіі прагучала малітва. Маршрут Мінск - Беліц - Лейпцыг - Дахау ў 70-ю гадавіну Перамогі пераадолела духавенства Праваслаўнай Царквы. Які дар да гістарычнай даты быў дастаўлены з беларускай сталіцы ў канцлагер Дахау? І як на нямецкай зямлі паважаюць подзвіг нашых герояў? Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "У дарогу памяці. З малітвай" глядзіце сёння ўвечар у рамках інфармацыйнага канала "Панарама".