Спецыяльны рэпартаж "Слаўгарад : адраджэнне замест забыцця" заўтра ў рамках "Панарамы"

5 мая 2015

Менавіта развіццё малога бізнесу сыграла не апошнюю ролю ў адраджэнні гэтай зямлі. А яшчэ ўпартасць, працавітасць і любоў да роднага горада. Слаўгарад, які прайшоў шлях ад адчужэння да росквіту, - яскравы прыклад нацыянальнага беларускага адраджэння. Як, страціўшы траціну тэрыторыі, якую назвалі мёртвай зонай, і ці не палову насельніцтва, вывесці рэгіён у адзін з лідараў па эканамічных, а галоўнае, дэмаграфічных паказчыках? Глядзіце спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Слаўгарад: адраджэнне замест забыцця" заўтра ў рамках "Панарамы".