Як рацыянальна і карысна выкарыстоўваць ваду

9 июля 2014

Аб'яднаць навуковы патэнцыял для вырашэння агульных праблем. У Нацыянальнай акадэміі навук медыкі, хімікі, эколагі і фізікі абмеркавалі, можна сказаць, крыніцу жыцця. Навукоўцы адразу з пяці краін вырашалі, як рацыянальна і карысна выкарыстоўваць ваду. Сёння ў Беларусі няма праблем ні з колькасцю, ні з якасцю вады.


Патрэбнасць беларусаў у пітной вадзе толькі за кошт падземных свідравін задавальняецца практычна на сто працэнтаў. Менавіта таму нашы акадэмікі і дактары могуць падзяліцца вопытам з замежнымі калегамі як мінімум у пытаннях ачысткі вады з павярхоўных і падземных крыніц.


Пётр Віцязь, акадэмік НАН Беларусі: Гэты напрамак заўсёды ў акадэміі вывучаўся: і ў цэлым басейны, і магчымасці ўплыву вады, выкарыстанне пітной вады і вады, якая сёння павярхоўная і заражаная радыенуклідамі.


Ужо сёння ў Мінску адкрыецца тэматычны міжнародны форум. Некалькі дзён навукоўцы будуць абмяркоўваць новыя спектры прымянення вады.