Спецыяльны рэпартаж "Лістапад. 23-ці кадр" у 21:45 на "Беларусь 1"

22 ноября 2016

Ад плёначнага да сферычнага кіно. Каб сабраць топавыя стужкі сезона ў Мінску, фільмы прыходзіцца сустракаць на мытні, а фарміраваць праграму і збіраць журы - за год да цырымоніі адкрыцця. Фестываль "Лістапад" 23-ці раз адбыўся ў беларускай сталіцы і пакінуў пасля сябе прыемныя ўражанні ад аўтарскага кіно. Чаму форум скончаны, а яго сеансы працягваюцца? Як фестываль развівае беларускі кінематограф, і хто вытрымаў пералёт 25 гадзін дзеля лістападаўскай статуэткі? Закадравае жыццё Мінскага міжнароднага кінафестывалю - у праекце Агенцтва тэленавін "Спецыяльны рэпартаж". "Лістапад. 23-ці кадр" - глядзіце сёння пасля "Панарамы".