Самая старэйшая школа сталіцы сёння адзначае юбілей

18 апреля 2019

Першай адукацыйнай установе 120 гадоў! За векавую гісторыю яна змяняла прапіску, давала веды тысячам дзяцей. Акрамя базавых прадметаў, школьнікі паглыблена вывучаюць беларускую, англійскую, польскую мовы. І адначасова атрымліваюць музычную адукацыю. Пры школе працуюць вакальныя ансамблі, аркестры і харавыя калектывы.

У школе нумар 1 ёсць добрая традыцыя - пераемнасць пакаленняў. Выпускнікі вяртаюцца ў родную альма-матар ужо выкладчыкамі. І сёння вечарам для настаўнікаў і вучняў адбудзецца святочны канцэрт. Самыя яркія кадры і цікавыя звесткі аб першай сталічнай школе ў нашым вячэрнім выпуску.