Спецыяльны рэпартаж Камяні часу сёння на Беларусь 1

30 октября 2013

Пад Полацкам знойдзены беларускі Стоўнхэндж. У вёсцы Заронава з-пад зямлі растуць крыжы. Растлумачыць гэтыя паранармальныя з'явы адважыліся журналісты Агенцтва тэленавін. Наша здымачная група дакранулася да шматтоннага валуна, які вылечвае. Рэпарцёры сталі паляўнічымі на прывідаў і знайшлі рэзідэнцыю міфічнай гаспадыні Віцебска. Геаграфія здымак - багатае цудамі віцебскае Паазер'е. Спецыяльны рэпартаж Камяні часу глядзіце сёння на Беларусь 1.