Спецыяльная выратавальная аперацыя - як праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы экіпажа з Марынай Васілеўскай

5 апреля 2024

Беларусь 6 красавіка будзе чакаць вяртання з арбіты экіпажа з Марынай Васілеўскай. 12 сутак і 7 навуковых і адукацыйных праграм у мінулым.

Палёт дадому лічыцца больш складаным. Таму разгорнута спецыяльная выратавальная аперацыя. Сустракаць першага ў гісторыі незалежнай Беларусі касманаўта гатова здымачная група Агенцтва тэленавін з Анастасіяй Бенедзісюк (падрабязнасці ў відэа).