Спецыялісты прыступілі да рэканструкцыі манументальных мазаік на дамах у мікрараёне Усход

22 июля 2019
Усе чатыры работы ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Сёлета майстры будуць аднаўляць два палотны з чатырох. Мазаікі былі выкананыя напрыканцы сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя творчай групай аўтараў, узначальваў якую мастак Аляксандр Кішчанка. Рамонт фасадаў неабходны таму, што ад сцен пачалі адвальвацца кускі смальты і пласты разам з тынкоўкай. Завяршыць працы па рэканструкцыі двух з чатырох фасадаў майстры плануюць праз год.