Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне на папяровай фабрыцы ў Барысаве

11 марта 2021
Ратавальнікі сёння ліквідавалі ўзгаранне на папяровай фабрыцы ў Барысаве. Адкрытым полымем гарэла гаспадарчая пабудова, а літаральна за тры метры ад яе знаходзіўся навес для захоўвання другаснай сыравіны. Там прадпрыемства захоўвала амаль 160 тон макулатуры. Палову  супрацоўнікам МНС удалося выратаваць. Існавала пагроза і для склада, які знаходзіцца побач. Узгаранне аператыўна ліквідавалі, ніхто не пацярпеў. Пашкоджаны металічны каркас склада, сцены і маёмасць гаспадарчай пабудовы.