Ратавальнікі дэталёва абследуюць спраўнасць дымаходаў у жыхароў прыватнага сектара

26 февраля 2018

Моцныя маразы небяспечныя не толькі абмарожаннем. Няправільнае выкарыстанне печак альбо газавага катла можа стаць прычынай няшчаснага выпадку. Таму гэтымі днямі ратавальнікі дэталёва абследуюць спраўнасць дымаходаў у жыхароў прыватнага сектара. Пад пільным кантролем - пажылыя і шматдзетныя сем'і.

У рэйд па Лагойскім раёне адправілася Юлія Токар. Зіма для ратавальнікаў не менш «спякотны сезон». Падчас мінусавых тэмператур праводзіцца маніторынг домаўладанняў. Асабліва, калі за акном, як сёння – 16 з мінусам. Самы час дэталёва абследаваць спраўнасць дымаходаў, печак і газавых катлоў, каб прадухіліць бытавыя ўзгаранні.

Леаніда Акуліч жыве адна. У печы паліць кожны дзень, прычым робіць гэта пераважна з раніцы. Каб ноччу бяспечна адпачываць.

Падчас такіх рэйдаў ратавальнікі асабіста нагадваюць гаспадарам правілы бяспечнага карыстання ацяпляльнымі прыборамі.

А вось ветэрану Вялікай Айчыннай – Івану Кішкурно – стала цяжка самастойна паліць у печы. Чатыры гады таму дзеці ўсталявалі газавы кацёл. Цяпер наведваць дзядулю смела могуць і маленькія праўнукі – ў пакоях заўсёды прыблізна плюс 20.

У першую чаргу ратавальнікі наведваюць людзей паважанага ўзросту і шматдзетныя сем'і. Таісія Красоўская з мужам выхоўваюць пяцярых дзяцей. Самаму маленькаму Аляксею яшчэ няма і года.

Моцныя маразы небяспечны не толькі абмарожаннем. Жыхары прыватнага сектара забываюцца аб элементарных правілах бяспекі. Як вынік – толькі за гэтыя выхадныя ў агні загінулі 2 чалавекі.

А за два месяцы зімы ахвярамі агнявой стыхіі сталі 35 чалавек. Здарылася 247 пажараў.

Дадатковыя прыборы, тыя ж абагравальнікі, эксплуатаваць згодна з інструкцыяй. І заўсёды быць пільнымі. Бо прадухіліць надзвычайную сітуацыю нескладана – трэба проста прытрымлівацца элементарных правіл бяспекі.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя