Саюз жанчын Беллёгпрама выканаў жаданне сям'і Бойчанкі

13 марта 2024

"З добрым сэрцам у кожны дом". Сёння Саюз жанчын Беллёгпрама выканаў жаданне сям'і Бойчанкі і ўручыў спецыяльную каляску для дзіцяці з ДЦП.

Падчас дабрачыннага марафона жанчыны лёгкай прамысловасці пранікліся гісторыяй трохгадовага Максіма і, сабраўшы неабходную суму, набылі ў падарунак сучаснае абсталяванне, якое дапаможа падтрымліваць апорна-рухальны апарат хлопчыка. Зараз ён, на жаль, не можа самастойна хадзіць і нават проста трымаць галаву. Для мабільнасці мамы такая каляска таксама дарэчы.

Сёння ў саставе Саюза жанчын канцэрна "Беллёгпрам" больш як 1700 прадстаўніц прыгожага полу. Актывісткі традыцыйна ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях "Нашы дзеці", "Збяром партфель разам", "Маміны пірагі", а таксама аказваюць дапамогу ветэранам вайны і працы, малалетнім вязням і сацыяльным установам.