Сучасны свет дыктуе новыя патрабаванні і да працы кадраў дзяржапарата

25 августа 2015

Такое меркаванне сёння ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце  выказаў пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў. Кітай, Літва, Расія, Туркменістан - прадстаўнікі больш як 10 краін сабраліся ў галоўнай сталічнай кузні кадраў,  каб абмяняцца вопытам. І выпрацаваць найболей эфектыўныя механізмы падрыхтоўкі кіраванцаў. Ужо ў найбліжэйшы час вынікі сустрэчы знойдуць сваё адлюстраванне як мінімум у навучальнай праграме падрыхтоўкі кіраванцаў краін - удзельніц форуму.

Ініцыятар гэтага форуму - пасольства Казахстана ў Беларусі. Прадстаўнікі гэтай краіны, па сутнасці, тут асноўныя спікеры: у Казахстане зараз праходзіць рэфармаванне і аптымізацыя дзяржапарата.