Сумесныя праекты ў сферы турызму і экалогіі

16 марта 2015

Сумесныя праекты ў сферы турызму і экалогіі, супрацоўніцтва надзвычайных службаў і мытных органаў Беларусі і Польшчы. Пра развіццё адносін двух рэгіёнаў - Гродзенскай вобласці і Падляскага ваяводства - ішла гутарка на пасяджэнні двухбаковай падкамісіі па справах прымежнага супрацоўніцтва. Эксперты гавораць, што беларуска-польскія праекты даюць высокія вынікі.

Анджэй Меер, ваявода Падляскі, старшыня польскай часткі Беларуска-польскай падкамісіі па справах прымежнага супрацоўніцтва: "Беларусь вельмі цікавая і прывабная краіна. Яе яшчэ мала ведаюць заходнія турысты. І мне падаецца, што ў тым ліку і з гэтага пункта погляду сюды можа прыехаць шмат турыстаў. Таксама, як і тых, хто прыехаў бы ў Беларусь з мэтай стварэння тут якога-небудзь бізнесу".

Тавараабарот Польшчы і Гродзенскай вобласці саступае толькі гандлю з Расіяй і займае другое месца. Летась інвестыцыі польскіх кампаній склалі амаль трыццаць чатыры  мільёны долараў.