Савет Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыум Савета Рэспублікі абмеркавалі канструктыўнае ўзаемадзеянне

22 апреля 2024

Адну з галоўных роляў у рэалізацыі задач, пастаўленых Усебеларускім народным сходам,  возьме на сябе парламент. Паміж дзвюма палатамі выбудавана канструктыўнае ўзаемадзеянне,  але яшчэ ёсць над чым працаваць. Аб гэтым сёння гаварылі на рабочай сустрэчы Савета Палаты прадстаўнікоў з Прэзідыумам Савета Рэспублікі. Галоўны кірунак дзейнасці - заканадаўчы, і тут трэба больш шчыльна працаваць профільным камісіям. Неабходна вывесці на новы ўзровень і міжнароднае супрацоўніцтва - працаваць у тым ліку і з альтэрнатыўнымі сіламі замежных краін, якія выступаюць за шматпалярны свет і дыялог на роўных. Яшчэ адна задача: выпрацаваць адзіную стратэгію працы ў інфармацыйным полі і, вядома, працягваць працу з насельніцтвам у самых розных фарматах. Галоўная выснова сустрэчы: каб дабіцца ўсіх пастаўленых мэт, парламент павінен быць адзінай камандай.