Савет міністраў замежных спраў краін АБСЕ прыняў выніковую дэкларацыю па барацьбе з тэрарызмам

4 декабря 2015

Падводзячы вынікі двухдзённай нарады, яна стала фінальным дакументам сербскага старшынства ў гэтай арганізацыі. Сёння ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя шляхі вырашэння міграцыйнага крызісу, барацьбы з наркатрафікам і дапамогі Украіне. Напярэдадні, выступаючы на пленарным пасяджэнні савета, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей падкрэсліў, што перспектыўнае ўзаемадзеянне на пляцоўцы АБСЕ павінна будавацца на трох ключавых апорах - бяспецы, даверы і кансалідацыі.

Сёння падчас выніковай прэс-канферэнцыі будзе аб'яўлена аб пераходзе старшынства ў АБСЕ да Германіі.