Сацыяльная накіраванасць, падтрымка эканомікі, рост даходаў насельніцтва - беларускі парламент прыняў у першым чытанні бюджэт-2024

1 ноября 2023

Беларусь выканае ўсе сацыяльныя абавязацельствы і захавае ўстойлівасць бюджэтнай сістэмы. Гэта закладзена ў галоўны фінансавы дакумент краіны на будучы год. У першым чытанні сёння дэпутаты прынялі бюджэт на 2024 год. Разам з ім адобраны Падатковы кодэкс, а таксама бюджэт Фонду сацабароны насельніцтва.

Навацый прапанавана шмат. Разам з тым спецыялісты тлумачаць: кардынальна не перакройвалі ні бюджэт, ні падатковую сістэму. Так, кропкава падаткі адкарэкціраваны. Але ў цэлым падатковая нагрузка (асабліва што датычыцца  фізасоб) не зведае прыкметных змяненняў.

Ратыфікаваны і шэраг іншых дакументаў. Напрыклад, мемарандум аб уступленні Беларусі ў ШАС. Шлях у арганізацыю для нас стаў яшчэ больш кароткі.

Пра ўсё па парадку з Авальнай залы карэспандэнт АТН Вольга Анішчанка. Падрабязнасці ў відэа.